Ноч растраляных паэтаў

Беларуская культура ў крыві сталінскага тэрору

     У ноч з 29 на 30 кастрычніка ў Курапатах прайшла "Ноч расстраляных паэтаў". Больш за 100 людзей прыйшлі ўшанаваць памяць расстраляных беларускіх інтэлігентаў. Па розных падліках у тую ноч былі забітыя ад 100 да 132 прадстаўнікоў навуковай і творчай інтэлігенцыі.

https://www.instagram.com/handy___mandy__/

Акция Руслана Вашкевича

и Алины Савченко:

Аўтар артыкула - Юрый Хлапонин

     Цэнтральныя вуліцы Менска, перш за ўсё, скрыжаванне праспекта Незалежнасці, і вуліцы Леніна каля Ратушы, вуліцы Інтэрнацыянальная, Гарадскі Вал - на маю думку, з’яўляюцца найпрыгажэйшымі ў горадзе, яны выклікаюць адчуццё быццам ты ў пазамінулым стагоддзі, і там у асноўным рэдка бывае шматлюдна. Але, сярод шэрагу адрэстаўраваных збудаванняў савецкага мадэрну ледзь выглядвае акруглы будынак, пры выглядзе якога хочацца абысці гэтае месца дзясятай дарогай. Чаму? Следчы ізалятар КДБ Беларусі, у народзе “амерыканка”, з’яўляецца нямым манументам падзей 82-х гадовай даўніны, калі, ў ноч з 29 по 30 кастрычніка, было растраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, грамадскіх дзеячаў. Культурна-інтэлектуальнага складніка грамадства, пласту, на якім трымалася станаўленне і развіццё беларускай культуры. 

 

 

     Такіх чорных начэй у беларускіх, як і ўвогуле у савецкіх турмах сталінскіх часоў было вельмі шмат, занадта для таго каб ацаніць увесь жах той эпохі, наступствы якога мы адчуваем дагэтуль. Але, чаму менавіта тая самая ноч, у канцы кастрычніка  37-га года, адрозніваецца ад іншых, чаму так здарылася, і якое да гэтага стаўленне зараз, мы будзем паступова разглядаць ніжэй.

Каб Вы разумелі, гэта быў цалкам спланаваны акт, узгоднены і падпісаны вышэйшым кіраўніцтвам СССР за паўтары месцы да трагедыі. Для разумення таго, хто гэтыя антыгероі, і, ці ведаеце вы пра іх увогуле - гэта кіраўнік Савецкага Саюза Сталін, міністр замежных справ Молатаў, народны камісар (на цяперашні лад - міністр) абароны Варашылаў, кіраўнік НКУС Яжоў, нарком прамысловасці Кагановіч. Спісы зняволеных, засуджаных да першай катэгорыі, рыхтаваліся для кожнага рэгіёну Савецкага Саюза. У беларускім выпадку гэта былі тыя самыя 103 чалавекі.

Сталін      Варашылаў    Молатаў      Кагановіч        Яжоў

     Яшчэ за месяц да гэтага ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысячаў ненадрукаваных твораў “нядобранадзейных” пісьменьнікаў. Як казаў нямецкі філосаф Генрых Гейнэ: “Там дзе спальваюць кнігі, неўзабаве будуць спальваць і людзей”. Так было ў нацысцкай Германіі, так было і ў сталінскі час.


     Чаму так сталася, і ў чым вінаватыя былі людзі, засуджаныя да растрэлу ў тую ноч? Адказ на першае пытанне  - па сутнасці адказвае на агульную прычыну сталінскіх злачынстваў. Першая, і самая асноўная -  ператварэнне людзей у серую бяздумную масу, якая будзе выконваць усё тое, што ім скажуць, якая безумоўна верыць таму, чым іх “кормяць”, мае патрэбе ў сваім правадыру, за якога будуць падымаць першы тост, плакаць на яго пахаванні, душыцца ў шматкіламетровай чарзе да яго труны.

     Такімі людзьмі значна лягчэй кіраваць, ніж людзьмі, маючымі крытычнасць мыслення, яго аб’ектыўнасць; талент, здольны данесці да людзей адчуццё ўласнай ідэнтыфікацыі, годнасці, разумення культурнай разнастайнасці; унутраная свабода, якая дазваляе людзям быць такімі, якімі яны ёсць. Такія людзі, нягледзячы нават на іх лаяльнасць да тагачаснай палітычнай сістэмы, выклікалі ў тагачаснай ўлады адчуццё паранаідальнага страху, пагрозы - сістэме не патрэбныя разумныя і працавітыя людзі, яна накіраваная на выканаўчых.

Калісьці, яшчэ вучыўшыся ва ўніверсітэце, я меў дыскусію з выкладачамі наконт таго, ці патрэбна звязваць злачыннасць камуністычнай ідэалогіі з праявамі яе асобна ўзятага элементу - сталінізму? На маю думку - так! Ідэалогія бяскласавага грамадстава, загадзя няздзейсная, знаходзіла сваю знявечаную інтэрпрытацыю ў розных краінах свету. Па іншаму яна і не магла быць рэалізавана.

     Калі паглядзець на гістарычны шлях развіцця СССР - што было да Сталіна? Час кіравання Леніна. Ва ўстановах вышэйшай адукацыі мы дагэтуль вывучаем працы Уладзіміра Ільіча ў рамках курсу філасофіі, пры гэтым, рэалізацыя на практыцы яго метадаў кіравання замоўчваецца. І тут маюцца на ўвазе карныя акцыі ў час грамадзянскай вайны ў Расеі, прыдушэнне анцібальшавісцкіх паўстанняў, тэрор супраць рэлігійных установаў і іх вернікаў.

Жудасную эстафету рэпрэсій ленінскай сістэмы перайняў і значным чынам гіпербалізаваў Іосіф Сталін, разам са сваімі паплечнікамі. Мільёны людзей, у абсалютнай большасці сваёй ні ў чым не вінаватыя людзі, былі растраляныя, кінутыя ў канцэнтрацыйныя лагеры, высланыя на Далёкі Усход сучаснай Расеі.

     Паступова, пасля таго як Сталін пазбавіў свет ад сваёй прысутнасці, пачынаюцца працэсы адлігі, застою, а пасля і перабудовы ў СССР. І разам з тым, пачынаецца паступовы заняпад і развал савецкай камуністычнай сістэмы - краіна, пабудаваная на страху, касцях і крыві, ня можа мець чалавечы выгляд, як гэтага хацелі дасягчы ў часы Перабудовы, Пражскай вясны ў Чэхаславаччыне, і як зараз добра разумеюць пра гэта ў Паўночнай Карэе, якая дагэтуль трымаецца на таталітарным унутраным палітычным страю. Калі ўвогуле праглядзець шлях будавання сацыялізму ў краінах Варшаўскай дамовы, Кітаю, Камбоджы - усе яны праходзілі праз шлях унутраных палітычных пераследванняў, рэпрэсій, формы якіх у розных краінах вызначаліся сваёй жудаснасцю, жорсткасцю. Пасыланне на іх досвед - напэўна будзе лепшым адказам на пытанне злачыннасці камуністычных ідэяў.

     Вяртаючыся да падзей 29 кастрычніка і пытання, ці былі вінаватыя ў чымсці людзі, засуджаныя да такога страшнога прысуду? Безумоўна, не! Іх правіна - у іх творчасці: паэзіі, прозе, асветніцкай, грамадскай дзейнасці. Калі паглядзець, па якім артыкулам Крымінальнага Кодэксу СССР былі засуджаныя гэтыя людзі, становіцца зразумелым, як лёгка ў той час можна было стаць ахвярамі савецкай сістэмы гэтым людзям:

  • «член антысавецкай тэрарыстычнай шпіёнска-дывэрсійнай арганізацыі»;

  • «актыўны чалец нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі»;

  • «чалец сям’і здрадніка радзімы»;

  • «контрарэвалюцыянэр»;

  • «нацдэм»;

  • «сябар трацкісцка-зіноўеўскай арганізацыі»;

  • «трацкісцкая арганізацыя і падрыхтоўка тэрарыстычнага акту»;

  • «арганізатар тэрарыстычнай групоўкі»;

  • «правядзенне нямецкай дзейнасці».

     Варыятыўнасць, як і сама абсурднасць абвінавачванняў, уражвае. Пазней гэтыя людзі былі рэаблітаваныя ў перыяд адлігі ў 1956-1957 гады. Грамадскае абмеркаванне іх доля набыла ў часы перабудовы і пачатку 90-х гадоў.

     Цяпер, мы непасрэдна пераходзім да персаналізацыі тых, каму прысвечаны дадзены матэрыял, на асобных асабістасцях спынімся больш падрабязна.

Гэтыя людзі, як я ўжо казаў, культурная эліта тагачаснай савецкай беларусі - ад перакладчыкаў да пісьменнікаў і паэтаў. У большасці сваёй гэтыя людзі мелі не толькі лаяльная стаўленне да савецкага строю, але і лічыліся яго будаўнікамі - шмат хто з іх быў сябрам Усесаюзнай камуністычнай партыі бальшавікоў (УКПб), друкаваўся ў савецкіх выдавецтвах. Былі нават і тыя, хто засуджваў раней рэпрэсаваных “ворагаў народу”, як, напрыклад, фігурантаў справы “Саюза вызвалення Беларусі”, у гэтым вершы:

     Цяжка казаць, ці варта засуджваць аўтара гэтых строк, Міхася Чарота. Ён, як і шмат іншых прадстаўнікоў тагачаснай савецкай інтэлігенцыі, свята верыў у ідэалы бальшавіцкага будаўніцтва, як і ў бязлітаснасць барацьбы з яе ворагамі, таму менавіта і лічыў правільным супрацоўнічаць з каральным органам ГПУ. З Чарота мы і пачнем.

Miхась Чарот

Спявай мне, дзяўчынка, пра кветкі, пра гай,

Пра лепшыя дні, пра вясну,

Пра наша каханне, галубка, спявай -

Пад ціхі твой спеў я засну.

 

Ці помніш спатканне, нясмелы пагляд...

Нам зорка там з неба упала,

Там месячык ясны ўзіраўся на сад,

Ты думкі мае угадала.

 

І песню пачуў я, ты пела тады,

А гукі нясліся далёка,

Той песні вясенняй засталісь сляды,

У сэрца запалі глыбока.

 

Гады праляцелі... Нібы неўзначай

Мы разам спаткалі вясну...

Дык зноў тую песню, дзяўчынка, спявай, -

Пад ціхі твой спеў я засну…

     Цэнтральныя вуліцы Менска, перш за ўсё, скрыжаванне праспекта Незалежнасці, і вуліцы Леніна каля Ратушы, вуліцы Інтэрнацыянальная, Гарадскі Вал - на маю думку, з’яўляюцца найпрыгажэйшымі ў горадзе, яны выклікаюць адчуццё быццам ты ў пазамінулым стагоддзі, і там у асноўным рэдка бывае шматлюдна. Але, сярод шэрагу адрэстаўраваных збудаванняў савецкага мадэрну ледзь выглядвае акруглы будынак, пры выглядзе якога хочацца абысці гэтае месца дзясятай дарогай. Чаму? Следчы ізалятар КДБ Беларусі, у народзе “амерыканка”, з’яўляецца нямым манументам падзей 82-х гадовай даўніны, калі, ў ноч з 29 по 30 кастрычніка, было растраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — выбітных дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, грамадскіх дзеячаў. Культурна-інтэлектуальнага складніка грамадства, пласту, на якім трымалася станаўленне і развіццё беларускай культуры. 

 

 

     Такіх чорных начэй у беларускіх, як і ўвогуле у савецкіх турмах сталінскіх часоў было вельмі шмат, занадта для таго каб ацаніць увесь жах той эпохі, наступствы якога мы адчуваем дагэтуль. Але, чаму менавіта тая самая ноч, у канцы кастрычніка  37-га года, адрозніваецца ад іншых, чаму так здарылася, і якое да гэтага стаўленне зараз, мы будзем паступова разглядаць ніжэй.

Каб Вы разумелі, гэта быў цалкам спланаваны акт, узгоднены і падпісаны вышэйшым кіраўніцтвам СССР за паўтары месцы да трагедыі. Для разумення таго, хто гэтыя антыгероі, і, ці ведаеце вы пра іх увогуле - гэта кіраўнік Савецкага Саюза Сталін, міністр замежных справ Молатаў, народны камісар (на цяперашні лад - міністр) абароны Варашылаў, кіраўнік НКУС Яжоў, нарком прамысловасці Кагановіч. Спісы зняволеных, засуджаных да першай катэгорыі, рыхтаваліся для кожнага рэгіёну Савецкага Саюза. У беларускім выпадку гэта былі тыя самыя 103 чалавекі.

     Яго доля - шлях, з аднаго боку, савецкага, ідэйнага бальшавіцкага паэта, з другога - таленавітага разнастайнага мастака, як у сваёй паэзіі, так і ў іншых сферах,  удзельніка хору, тэатральнай трупы. Ягоныя вершы, не падобныя адзін да аднаго па сваёй стылістыцы, выклікалі захапленне як у фашыстаў у Празе, так і ў савецкім Крамлі,  як і сярод салдатаў-чырвонаармейцаў.

   На жаль, бальшавіцкая ідэалогія і самабытная нацыянальная творчасць - рэчы несумяшчальныя, не разумеў гэтага да апошніх сваіх дзён і сам Чарот. Падтрымаўшы судовы працэс над беларускай інтэлігенцыяй, "нацдэмамі", шчыра лічыўшы нормай супрацоўніцтва з ГПУ, Чарот стаў урэшце і самой ахвярай, і, на жаль, сумным прыкладам, наколькі ўсе ж такі творчасць і палітыка не стаяць паасобку. Палітычныя працэсыя, якія адбывюцца ў краіне, прама прапарцыйна ўплываюць на цябе, твае погляды, стаўленне да людзей, асабліва ў час зараджэння таталітарнай сталінскай сістэмы. Таму, менавіта, крытыкі і адзначаюць - літаральна пасля выхаду прыведзеных вышэй радкоў "Суровага прыгавору", Чарот адыходзіць ад самога паняцця творчасці ў сваёй працы, ягоныя вершы носяць з большага агітацыйны характар.

Апошнія радкі Міхася Чарота былі напісаныя ім на засценках мінскай турмы НКУС, іх змаглі зберагчы да нашых дзён:

 

Я не чакаў

І не гадаў,

Бо жыў з адкрытаю душою,

Што стрэне лютая бяда,

Падружыць з допытам,

З турмою.

 

Прадажных здрайцаў ліхвяры

Мяне заціснулі за краты.

Я прысягаю вам, сябры,

Мае палі,

Мае бары, —

Кажу вам — я не вінаваты!

Miхась Зарэцкi

     Упершыню пра Міхася Зарэцкага я пачуў ў рамках "Беларускай літаратуры" 10 класу школы. Але тады, на жаль, гэтае імя так і засталося без належнага асэнсавання яго творчасці.


     Перачытваючы ягоную біяграфію, у храналагічнай паслядоўнасці, шукаючы цікавыя факты  з яго жыцця, першую выснову, якую хочацца зрабіць - гэта сапраўды быў чалавек вольны. Гэта можна назіраць у праявах творчасці Зарэцкага: самі персаналіі яго твораў, з іх страшнымі тайнамі, учынкамі, якія моўбы адпавядалі духу тагачаснай рэчаіснасці; часта непрадказальная сюжэтная лінія, з ярка апісанамі сцэнамі,  нават эратычнага зместу, што на той час даволі смелы ход:

«…Я ж даўно знаю, што падабаюся вам… знаю, што і вы мне падабаецеся… Што, не верыце? Не? Хочаце, я пераканаю вас… Хочаце?

 

Яна раптам падбегла да яго, ускочыла к яму на калені, абняла горача, моцна стала цалаваць…

 

— Во! Во! Цяпер верыш? Верыш?..

 

Даніла… абнімаў яе гарачы стан…»;

 

«Расшпіліла тужурку, сарочку парвала, паказала грудзі дзявоцка-крамяныя, белыя.

 

— Ха-ха-ха! Чаго ж раступіліся?.. Бачылі?.. Глядзеце, дзівуйцеся!… Мужчыны… грабаюць рукамі шурпатымі, лезуць з усіх бакоў.

 

— Эй, хто мацнейшы… бяры!..

 

Шкумацяць, ірвуць, вырываюць…»

     Вольным Зарэцкі быў не толькі ў сваіх творах, але і выказваннях: пра беларускі тэатр, які на яго думку, быў прымітыўнейшым у параўнанні з украінскім; раздражненне ад расейскіх песняў у выкананні беларускіх дзяўчат; пажаданні таго, каб Беларусь была падобнай на Германія, крытыка Белдзяржкіно…

     Вольным Зарэцкі быў не толькі ў сваіх творах, але і выказваннях: пра беларускі тэатр, які на яго думку, быў прымітыўнейшым у параўнанні з украінскім; раздражненне ад расейскіх песняў у выкананні беларускіх дзяўчат; пажаданні таго, каб Беларусь была падобнай на Германія, крытыка Белдзяржкіно…

Алесь Дудар

    Адзін з арганізатараў аб'ядання "Маладняк", паэт і крытык, ён, таксама і Зарэцкі, быў паслядоўныі ахоўцай нацыянальнай беларускамоўнай літаратуры, тэатру; але, як і Чарот, актыўна крытыкаваў так званы нацдэм, у прыватнасці, падтрымку Якубам Коласам аўтара "У капцюрох ГПУ" Францішка Аляхновіча.

     Акрамя ўсяго іншага, Дудар займаўся перакладніцкай дзейнасцю - перакладаў на беларускую творы Пушкіна, Ясеніна, Блока, таксама Гётэ, Вэйнерта, Гейнэ.

     Упершыню Дудара заарыштавалі ў 1929 годзе за такі верш:

Пасеклі Край наш папалам,

Каб панскай вытаргаваць ласкі.

Вось гэта – вам, а гэта – нам,

Няма сумлення ў душах рабскіх.

 

І цягнем мы на новы строй

Старую песню і чужую:

Цыгане шумнаю талпой

Па Бесарабіі качуюць...

 

За ўсходнім дэспатам-царком

Мы бегаем на задніх лапах,

Нью-Ёрку грозім кулаком

І Чэмберлена лаем трапна.

 

Засыплем шапкамі яго,

Ура, ура – патопім ў соплях.

А нас тым часам з году ў год

Тут прадаюць ўраздроб і оптам.

 

Мы не шкадуем мазалёў.

Мы за чужых праклёны роім,

Але без торгу і без слоў

Мы аддаем сваіх герояў.

 

Не смеем нават гаварыць

І думаць без крамлёўскай візы,

Без нас ўсё робяць махляры

Ды міжнародныя падлізы.

Распаўся б камень ад жальбы

Калі б ён знаў, як торг над намі

Вядуць маскоўскія рабы

З велікапольскімі панамі.

 

О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні

Такі разлом, туга такая!

І баюць байкі баюны

Северо-Западного края...

 

Плююць на сонца і на дзень.

О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?

Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець,

Нашчадкам мураўёўскім гэтым...

 

Але яшчэ глушыце кроў.

Гарыць душа і час настане,

Калі з-за поля, з-за бароў

Па-беларуску сонца гляне.

 

Тады мы ў шэрагах сваіх,

Быць можа, шмат каго не ўбачым.

З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,

Але ніколі не заплачам.

 

А дзень чырвоны зацвіце,

І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».

І са шчытом ці на шчыце

Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.

     Другі раз - 1936 год, па справе "Саюза вызвалення Беларусі". Трэці, і апошні раз - у 1937 годзе, калі 32-х гадовага Дудара засуджваюць да растрэлу як "кіраўніка антысавецкай аб'яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі"


     Яшчэ адзін паэт і перакладчык, пра ўраджэнца Чавусаў Юрку Лявоннага я ўпершыню пачуў у студэнцкія гады як аўтара верша пра аборт (!), пад назвай "Жалезныя віхуры":

І сьцены душнае бальніцы

Схавалі нерашучы крок.

Гарэлі ў сонцы камяніцы,

І ад чаканьня

Стыгла кроў.

А як на поўдзень

Сталі цені

І спахмурнеў бальнічны сад —

Дрыжэлі вузкія калені

І пакаёвы далягляд...

І зьнікла радасная мэта, —

Маўклівы доктар

Яе сьцёр.

І бляск халоднага пінцэта

На міг запаланіў жыцьцё.

     Напэўна, гледзячы на тэматыку твораў як Лявоннага, так і Чарота, Зарэцкага, узнікаюць пытанні, чаму такая незвычная для таго часу тэматыка твораў: эпоха сацрэалізму менавіта стала мэйнстрымам у той час, таму аўтары і пісалі пра тыя, цікавыя для іх рэчы, якія раней мелі межы цэнзуры. Біёграфы Лявоннага раскрываюць яшчэ адну, агульную для ўсей тагачаснай савецкай літаратуры праблему - ніхто  з выдаўцоў не хоча браць лірычную паэзію, на яе наўпрост няма попыту, асноўная патрэба ёсць толькі ў агітацыйна-ідэалагічным накіраванасці творчасці. Сапраўдны лірык па натуры, Лявонны праяўляецца ў такіх строках:

Распляскалася

Ў прасторы сонца.

Зелянее стромкая трава.

Ад жыцця не стану я ў старонцы,

Буду ранне шчыра вартаваць.

 

Будуць песні раўчакамі ліцца —

І не сядзе на суку тым жаль.

Не пахіліць лозаў вецер ніцы,

Не загіне ў просіні мяжа.

 

Заглядзіцца месяц сівагрывы,

Дол пакрые тонкім серабром.

Пройдзе ноч няскончаным урыўкам,

Каб схавацца ўранні за гарой.

У прасторы —

Ураган сваволіць.

Льецца з клёнаў жоўтае лісцё.

Прывітаю я жыццё і словы,

Як вітае родны брат сясцёр!..

     "Удзельнік шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі" Юрка Лявонны быў прысуджаны да растрэлу 28 кастрычніка 1937 года.

     Шкада, але мы не зможам распавесці пра ўсіх ахвяраў тагачаснай кастрычніцкай ночы, пра шмат каго з іх засталося ў звестках імя і прозвішча, але, знаходжанне ў гэтым спісе напэўна, адлюстроўвае вялізны ўзровень інтэлектуальнага творчага самвыяўлення гэтых людзей, той самабытны дух, які прывярнуў да сябе такую “ўвагу” з боку вышэйшага кіраўніцтва СССР.

     Замест высновы - хацелася б напісаць, для чаго быў зроблены гэты матэрыял. Калі я слухаў цэлыя пары ў Ліцэі БДУ , прысвечаныя тэме рэпрэсій ў сталінскія часы, мог пачуць выказванні якія іх цалкам апраўдвалі, накшталт: "Дрэвы рубяцца - трэскі ляцяць", “Ну і што тут такога, час даўно прайшоў, навошта згадваць даўно мінулыя падзеі”, і гэтак далей.

Па-першае, каб было разуменне - у сучасных школьных падручніках па Гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, тэме рэпрэсій прысвечана каля паўстаронкі, старонкі максімум. Пры гэтым, ніводнай канкрэтызацыі, лічбаў, імёнаў непасрэдных арганізатараў гэтых злачынстваў, не кажучы пра тое, што гэта  не выдзелена ў асабную тэму. Ну і тое, як неграматна напісаныя гэтыя падручнікі, не стымулюе агульную зацікаўленасць навучэнцаў да гісторыі Беларусі ў савецкі перыяд.

     Другі пункт - выказванням, узгаданым мною, здзіўляцца на даводзіцца, гледзячы на колькасць людзей, які наведваюць вечары памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, памятныя шэсці, мерапрыемствы; увогуле, якая надаецца ўвага грамадства гэтай тэме, у параўнанні з тым, які шырокі рэзнанс гэта набыло ў канцы 80-х гадоў.

     Пытанне толькі - ці гатовыя людзі быць гэтымі самымі “трэскамі”? Гісторыя, калі не рабіць з іх пэўных высноваў, здольная паўтарацца. Гэта можна назіраць, да прыкладу, у суседняй краіне, з іх патрэбай у вазвялічванні свайго прэзідэнта, стварэння з яго напаўкультавай асобы, і адначасова пошукі так званых нацыянальных здраднікаў, не згодных з пазіцыяй большасці. Альбо - выпуск забаўляльных перадачаў ў дзень памяці ахвяраў голаду, патрэба ў стварэнні таго ж культа лідара з чалавека, які, як і яго выбаршчыкі, ні ў што не ставіць само паняцце нацыяльнальнай памяці народу, яго гісторыі.

Калі рабіць высновы будзем мы - пытанне застаецца адкрытым. Пакуль ў цэнтры Менска будзе стаяць помнік Дзяржынскаму, а яго імям будзе названы адзін з праспектаў сталіцы. Пакуль на тэрыторыі мемарыялу “Курапаты” будзе стаяць сумнавядомы рэстаран, дарога да яго будзе праходзіць ўпрытул да месцаў пахаванняў растрэляных НКУСаўцамі людзей, а мясцовыя жыхары навакольных вёсак нават не будуць ведаць, хто там пахаваны. Пакуль не будзе абаронена ніводная навуковая праца па тэме сталінскіх злачынстваў у Беларусі, а сваякі загінулых будуць мець поўны доступ да таго, дзе, калі, і за што былі асуджаныя іх блізкія.

     Пакуль узгаданае намі беларускае растралянае адраджэнне будзе пакідаць памяць па сябе дзесьці значна больш, чым у датах 29 і 30 кастрычніка...

Асноўнае фота артыкула з сайту www.svaboda.org

Аўтар артыкула - Юрый Хлапонин