Minsk Design Week 2019

Менскі тыдзень дызайну 2019, тэмаю якога стаў папулізм/папулярызацыя, сабраў у сябе даволі многа незвычайных людзей і цікавых дзей.

На тэрыторыі гораду адбываліся розныя выстаўкі, лекцыі, майстэрні, прэзэнтацыі павільёнаў, вечарынкі і шмат іншага.

dadalog сабоаў для вас найлепшыя фота з instagram

і запытаў адну ўдзельніцу і адну валаянтэрку пра тое як гэта было.

Amal Al-Shahari

Удзельніца MDW2019

Аўтарка павільёна PAVUK

Польшча

Чаму ты бярэш удзел у Менскім тыдні дызайну?

 

Мяне запрасіла ўзяць удзел Саша Судніковіч, мне спадабалася ініцыятыва, якую мне паказала каманда арганізатараў і я ніколі не была ў Беларусі, таму вырашыла, што пагаджуся. Як дызайнерцы, мне падабаецца ўдзельнічаць у майстэрнях й ставіць перад сабою новыя задачы ў сваёй сфэры. Я цешуся, што зьяўляюся часткаю гэтага ўмяшаньня ў гарадзкое асяродзьдзе.

Раскажы пра свой праект і чаму ты стварыла менавіта яго для Менску?      

Арганізатары  далі мне накіды фэсту і праз тое, што тэмаю Менскага тыдня дызайну быў Папулізм/папулярызацыя, я шукала нешта, што знаёма ўсім, што мае станоўчую асацыяцыю й можа лёгка прыцягнуць наведвальнікаў.

Акрамя таго, я вырашала ўжыць у праекце супольную тэму для Беларусі й Польшчы, бо нашы краіны маюць агульную постсавецкую гісторыю, але разам з тым я не хацела ўкладаць зашмат гістарычных аспэктаў у мой праект. Я даведалася, што ў эўрапейскіх і скандынаўскіх краінах, прыкладам, у Беларусі, Літве й Польшчы, былі папулярныя народныя геамэтрычныя формы, вядомыя як Pajak, Pavuk, Puzurs, Himmeli, Sodas  альбо Kierc.

Збольшага, яны былі зробленыя з каляровае саломы, часам былі аздобленыя папяроснаю папераю. Яны прыносілі спор і росквіт. Для натхненьня ў сваім праекце я выкарыстоўвала некаторыя беларускія традыцыі й матывы, такія як залатыя саламяныя павукі й цымбалы, якія таксама вядомыя ў Польшчы.

Я вырашала зрабіць драўляную канструкцыю з убудаванымі лавамі , якія могуць быць выкарыстаны для патэнцыйных экспазыцый. Гэта месца для гульняў, адпачынку і атрыманьня асалоды з дызайну. «Гульлівая» архітэктурная форма, якая ўяўляе сабой агульны эўрапейскі культурны досьвед, спасылаючыся на народнае мастацтва. Канструкцыя можа пашырацца з дапамогаю нацягнутых нітак і вяровак, якія можна скарыстаць для для падвешваньня фотаздымкаў малюнкаў і макетаў. У пэўных месцах канструкцыя мае пакрыцьцё, каб засьцерагчы ніткі ад ападкаў. Зьменлівая прастора дазваляе аб’яднаць розныя функцыі ў адным павільёне і робіць яго прыгодным для выкарыстаньня пасьля заканчэньня Тыдня дызайну.

 

Чым табе падабаецца Менск?

 

Мне падабаецца гэтае пытаньне. З таго часу як я прыехала ў Менск, мяне пыталі пра мае ўражаньні пра горад шмат разоў, здаецца, гэта ваша ўлюбёная тэма для гутаркі.

Так, маё першае ўражаньне сапраўды станоўчае, не зважаючы на буйныя масштабы гарадзкіх будынкаў, яны ня ціснуць іншаземных гасьцёў. Для мяне гэта крыху экзатычна, мне падабаецца кантраст між формаю старое савецкае архітэктуры й яе выкарыстаньнем, прыкладамі для разьмяшчэньня ўнутры KFC. Папраўдзе, гэты стары Дом моды прыцягнуў маю ўвагу яшчэ да ўдзелу ў Тыдні дызайну.

Мне вельмі падабаецца, што ваш горад такі прасторны, зь безьліччу прыгожых паркавых зон каля ракі. А наагул я вялікая фанатка архітэктуры ў галіне жылых комплексаў: яны маюць сапраўды цікавыя формы і спалучэньні колераў. Гэта так выродліва, што прыгожа!

Што датычыць ежы, я з Польшчы, так у нас падобная кухня, Ваша страва з бульбы (я мяркую, вы называеце гэта дранікі) мы называем placki ziemniaczane. Але ў адной зь Менскіх крам ёсьць дэсэрт з дранікамі й карамэльным марозівам, я улюбілася ў яго!

 

 

Што табе не спадабалася ў Менску?

Як у іншаземца я мела пэўныя тэхнічныя складанасьці, прыкладам, пошук банкамату, які прымае маю картку. І я была зьдзіўлена, што купляючы сім-карту, яна будзе дзейсная да канца месяца, незалежна ад даты куплі.

Яшчэ адна рэч, не загана, а хутчэй проста цікавы факт — гэта тое, што менчукі — сапраўдныя пешаходы, вы пераадольвайце сапраўды вялікія адлегласьці, а таксама тое, што вы мала карыстаецеся роварамі й скутэрамі, здаецца, што вы звыкліся  да працяглых прагулк зь вялікаю кампаніяй.

Крыху дзіўная й няёмкая рэч для мяне — гэта розьніца тэмпэратур звонку і ў сярэдзіне будынкаў. Вашы памяшканьні вельмі цёплыя. Цікава, адкуль гэта…

 

 

Ці былі складанасьці на MDW і якія таве агульныя ўражаньні?

Мяркую, для арганізатараў былі складанасьці створаныя дзяржаваю й пэўнымі кампаніямі, але каманда поўная рашучасьці зрабіць усё магчымае, каб гэтая падзея адбылася. Я сапраўды захаплялася іх энэргіяй!

Апроч таго, нам вельмі пашчасьціла атрымаць вялікую дапамогу ад каманды валянтэраў, яны нашыя героі!  Большасьць павільёнаў гатовыя, дзякуючы іх упартае працы й адданасьці справе.

Я вельмі спадзяюся, што гэты Тыдзень дызайну атрымае прызнаньне, якое ён заслугоўвае, і што наступны Тыдзень дызайну ў Менску будзе яшчэ лепш. Гэта так файна — браць удзел у ініцыятыве такіх адданых сваёй справе людзей! Спадзяюся, менчукам спадабаецца гэтая падзея яшчэ болей за нас. Я мяркую, што кожны знойдзе штосьці цікавае для сябе, тут шмат архітэктурных форм, інтэрактыўных канструкцый з гукам і праекцыямі, арт-выстаўкі й цікавыя лекцыі.

Я думаю, было цікава даць людзям  магчымасьць  узяць удзел у працэсе стварэньня нашых канструкцый. Я спадзяюся ўсім спадабаўся гэты досьвед!

FullSizeRender.jpg

Дана Кавалёва

Валянтэрка MDW2019

Менск

     Мяне завуць Дана, я вучуся на 3-м курсе БНТУ на факультэце тэхналёгій кіраваньня і гуманітарызацыі ў спэцыяльнасьці «Пакавальная вытворчасьць» (інжынэр-канструктар-дызайнэр). Мы вывучаем масу праграм, зьвязаных з дызайнам і праектаваньнем.

Валянтэрствую ў дзіцячых дамох, дапамагаю на ўнівэрсытэцкіх івэнтах, прыкладам, праводзіла мноства майстар-клясаў, зьвязаных з упакоўкаю. А ўвесь вольны час прысвячаю дызайну.

Як ты трапіла на Тыдзень дызайну?

     Усё пачалося з ліста ў наш унівэрсытэт з запрашэньнем удзельнічаць у Тыдні дызайну. Выкладнікі паказалі на занятках  прэзэнтацыю з павільёнамі й іх апісаньнем.

Я імгненна ўразілася! Па-першае, мне была цікава сама ідэя, па-другое, я ўпершыню  чула пра Менскі тыдзень дызайну. Завітала на сайт, убачыла закладку «Валянтэры».

Зарэгістравалася на тых жа занятках. Страх як хацелася атрымаць падобны досьвед. Знайсьці новыя магчымасьці, і я мела рацыю: цяпер ні каліва не шкадую, што спрычынілася да гэтай падзеі!

 

Чым менавіта ты займалася.

     Папраўдзе, я ня мела  ўяўленьня, у чым выяўлялася валянтэрства падобнага кшталту.

Думала, будзем папросту дапамагаць у час тыдня, стаяць дзе-небудзь, пільнаваць парадак. Але дзе ж там! Тыдзень дызайну стартаваў 1-га траўня, а работы пачаліся ўжо 20-га красавіка. Пасьля сустрэчы з арганізатарамі мы разьмеркаваліся па ўпадабаных павільёнах, дзе ўжо дапамагалі ў рэалізацыі праектаў. Кожны павільён па-свойму круты, таму выбраць было дзіка складана, але я спынілася на DKY IS THE LIMIT Насьці й Ільлі Катляроўскіх. Папацаваўшы там, навучылася зварваць мэтал, арудаваць «тарцоўкай» і балгаркаю, так цяпер маю кучу новых «скілоў» для добрага рэзюмэ.

IMG_2288.jpg
IMG_2289.jpg
IMG_2281.jpg

Плюсы/мінусы для валянтэраў

     Напэўна, найбольшая праблема для валянтэраў было навучаньне. Так, найбольшая частка валянтэраў — студэнты, прапускаць пары не хацелася, Я ўсе гэтыя 3 тыдні не наведвала заняткі. У канцы фэстывалю тым, хто шмат прапусьціў і, наагул, меў патрэбу ў якім-небудзь вызвольным дакумэнце, выдалі іх ад «Беларускага саюзу дызайнэраў», што шмат каго выратавала.

Мне спадабалася тое, што ўсе былі роўнымі, усе дапамагалі адно аднаму; Не было рамак паміж арганізатарамі, настаўнікамі й валянтэрамі. Калі ты актыўны й камунікатыўны, то ты сам і твая дапамога ня звышкаштоўныя! Перад пачаткам будоўлі мы з’ыбраліся, каб зрабіць прыборку ў памяшканьні, дзе адбывалася гэта чараўніцтва. Там жа зладзілі пляцоўку для адпачынку і месца для перамоваў — з канапамі, дыванамі й столікамі. Побач была імправізаваная кухня, дзе працавалі валянтэры-кухары, за што ім вялікая падзяка! У наш расклад улучаліся абеды й вячэры, а для вэганаў было прадумалі спэцыяльнае мэню! Часам вечарамі ладзілі пікнікі з шашлыкамі, дзе ўсе знаёміліся бліжэй.

 

Што спадабалася, а што не спадабалася?

     Я займела шмат знаёмых, зь якімі я хачу камунікаваць надалей. У межах MDW адбываліся лекцыі, майстар-клясы, майстэрні, пэрформансы, якія далі добрыя веды ў сфэры архітэктуры, дызайну, фатаграфіі.  Дый проста веды пра жыцьцё.

Было шмат магчымасьцяў  паказаць сябе.

Аказалася, што я ўсё ж была крыху дачынны да арганізацыі MDW — працавала арганізатаркаю ў галярэі Савіцкага, дзе выстаўляліся разныя ўнівэрсытэты.

Там трэба было каардынаваць, дапамагаць, дамаўляцца, разрульваць розныя пытаньні. Мне вельмі спадабаўся гэты досьвед. Я зразумела, што хачу сама арганізаваць якісьці івэнт.

Не спадабалася, што пад канец тыдня дызайну, калі павільёны патрабавалі працоўных рук і дапамогі, шматлікія валянтэры саскоквалі. Але ў такія моманты выяўляліся сама трывалыя і ўтрапёныя валянтэры.

 

Ці карысны гэты досьвед для цябе й чаму?

     Ці карысны досьвед для мяне? Вядома!

Менскі тыдзень дызайну даў мне мора досьведу, нават сама неспадзеўны (адразу ўспамінаю балгарку), што вельмі крута. Сёлета, я працавала практычна толькі зь мэталам, у наступным годзе трэба паспрабаваць дзерава, кераміку альбо бэтон, каб сказаць, што я магу ўсё!

Як адбывалася камунікацыя з іншаземцамі?

MDW падштурхнула да думкі, што пара запісацца на курсы ангельскае. Я, на жаль, амаль што не размаўляла з гасьцямі: разумела іх, але адказваць было складана.

І, у заканчэньні, хацелася б сказаць шчыры дзякуй арганізатарам, які знаходзілі выйсьце з кожнае праблемы, якія ўжо маюць шмат ідэяў на конт наступнага году. Тыя хто чытае гэта, але не ўдзельнічаў, прыходзьце налета, і ня толькі на MDW, але і на іншыя крутыя імпрэзы, якія адбываюцца ў Менску. Вы займееце новыя знаёмствы, новы досьвед ува ўсякіх  сфэрах, раскрыеце новыя таленты і вы проста файна прабавіце час. Вы можаце дапамагчы Менску ў яго дасканаленьні. Галоўнае, быць актыўнымі, і паглядзіце куды гэта выведзе.

Рэдактары артыкула:

Анна Пракапенка       Даша Ахрамейка       Мария Гурынович

Перакладчык:

Iван Пятроў

Еще немного фото:

IMG_2285.jpg
IMG_2284.jpg

Інтэрвію з адным з

аўтараў скамейкі «Геотег»

- Ігарам Салаўёвым, выкладнікам

катэдры «Дызайн» у БДАІ